Вячорка: «Плануем правесці паглыбленыя перамовы з літоўскім бокам, каб захаваць як мага больш рэйсаў»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў «Салідарнасці» скарачэнне рэйсаў па маршруце Мінск-Вільнюс-Мінск.

— Канешне, мы ў курсе праблемы, — кажа Франак Вячорка. — На жаль, скарачэнне рэйсаў, хоць і часовае, закране сотні беларусаў. Гэта адчувальна асабліва у пік летняга сезону, калі многія беларусы выязджаюць за мяжу.
За апошні час колькасць рэйсаў дасягнула рэкорднай адзнакі — аж да 30-40 на дзень. Агулам у год беларуска-літоўскую мяжу перасякаюць 1,5 мільёны пасажыраў. Гэта ўсё стварае нагрузку на літоўскія службы і таксама пагрозы бяспекі.
Гаворка не толькі пра беларусаў, але і пра літоўцаў, якія едуць у Беларусь. Я думаю, што менавіта бяспека — прычына, чаму Літва цяпер спрабуе зарэгуляваць пасажыраперавозкі.
Мы ўвосень плануем правесці паглыбленыя перамовы з літоўскім бокам, як зрабіць так, каб захоўваць як мага больш рэйсаў. На сёння застаецца да 20 рэйсаў на дзень. Гэтага мала для піку сезона, канешне. Але да восені, думаю, сітуацыя нармалізуецца.
Нагадаем, што раней Літоўская адміністрацыя па бяспецы транспарту вынесла папярэджанне перавозчыкам у сувязі з тым, што колькасць аўтобусаў, якія перасякаюць мяжу, перавышае дазволеную.
Кампаніі былі вымушаныя адмяніць шэраг рэйсаў па маршруце Мінск-Вільнюс-Мінск. На фоне гэтага падняліся кошты на квіткі ад іншых перавозчыкаў. Напрыклад, кошт квітка Ecolines складае 270 рублёў у адзін бок.

Таксама адзначым, што застаюцца неафіцыйныя рэйсы, якія ездзяць па дадзеным марштруце.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное