«Ты пакліч мяне, пазаві». NaviBand прэзентавалі песню да Дня закаханых

Яе словы ведае кожны беларус, бо верш, напісаны паэткай Яўгеніяй Янішчыц, школьнікі вучаць на памяць.

Першыя водгукі на песню – ад беларусаў і ўкраінцаў:

«Насолоджуюсь вашою піснею, вона така ж красива, як саме кохання... Люблю».

«Божухна, якія ж вы таленавітыя!!! Да дрыжыкаў, да слёз... Неверагодныя Наві. Дзякуй за шчырасць, што надаеце беларускай класічнай паэзіі другое дыханне. Яўгенія Янішчыц радуецца на нябёсах, гледзячы, як далікатна вы паставіліся да яе твора. Дзякуй вялікі за беларускасць».

«Шчыры дзякуй, родныя! Мая дачушка любіць гэтую песьню, спяваю ёй перад сном і сама просіць, калі гушкаю яе на арэлях».

«Боже, які голоси, які слова, яка мелодія! Дякую!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)