Мы шмат разоў абмяркоўвалі бар’еры, якія вымушаныя пераадольваць жанчыны ў палітыцы. Складанасці і стэрэатыпы, з якімі мы сутыкаемся. І праз гэта, я думаю, праходзілі амаль усе — ад Святланы Алексіевіч да Рабэрты Метсолы, ад Каці Сныцінай да Каі Калас, ад Наталлі Пінчук да Урсулы фон дэр Ляен. І кожная гісторыя паказвае, што салідарнасць і ўзаемападтрымка жанчын мацней любых стэрэатыпаў.
«Салідарнасць і ўзаемападтрымка жанчын мацней любых стэрэатыпаў»
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з 8 Сакавіка.
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з 8 Сакавіка.
У Міжнародны жаночы дзень лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак. Яна падзялілася ўласным досведам пра тое, як барацьба за правы жанчын стала важнай часткай яе жыцця.
Ціханоўская прыгадала, што яшчэ пяць гадоў таму не надта цікавілася тэмай барацьбы за правы жанчын. Для яе гэта быў рамантычны дзень, калі муж дарыў ёй кветкі.
З прыходам у палітыку яна сутыкнулася з абсцэньваннем і знявагамі на адрас жанчын: «Палітыка — гэта не ваша, не суньцеся туды», «Канстытуцыя не пад жанчыну».
Адначасова яна захаплялася мужнасцю і нязломнасцю беларусак — Марыі Калеснікавай, Ніны Багінскай, Палыны Шарэнда-Панасюк і многіх іншых жанчын, якім давялося прайсці праз жорсткія выпрабаванні.
Ціханоўская мяркуе, што становішча сённяшніх беларусак не ўнікальнае.
Сёння, калі жанчыны ладзяць антываенны супраціў, узначальваюць палітычныя і грамадскія рухі, вядуць за сабой народы, час забыць выраз «слабы пол», — лічыць Святлана Ціханоўская.
— Мы не ахвяры рэпрэсіяў і прыгнёту. Мы таксама змагаемся за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю.
Па словах лідаркі дэмсілаў, сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні:
— Дарагія беларускі, вы — мая апора і нагода для гонару. Менавіта вы з’яўляецеся прыкладам моцы дабрыні і нястомным рухавіком пераменаў.
Читайте еще
Избранное