«На моих глазах люди сходили с ума». Пресс-конференция депортированных политзаключенных

12 сентября в Вильнюсе прошла пресс-конференция с участием бывших политических узников режима Лукашенко. «Салідарнасць» приводит самые важные заявления, прозвучавшие на ней.

«Не дождутся!»

Многие обратили внимание, что Геннадий Федынич пришел на пресс-коференцию с тросточкой, его спросили о состоянии здоровья.

— Не дождутся! — улыбается профсоюзный лидер. — В стрессовой ситуации у меня проявился диабет, вообще не помогает колония в этом — но она и не мешает ухудшаться здоровью, так что все нормально.

Геннадий Федынич, фото: Радыё Свабода

***

Ірына Слаўнікава распавяла пра стан Марыі Калеснікавай:

— Бачыла яе ў сераду, калі ўпершыню за 3,5 гады ёй дазволілі схадзіць у клуб. Там была і Каця Андрэева-Бахвалава (яна, дарэчы, вельмі худзенькая і вельмі пераймаецца за мужа, а таксама за стан здароўя сваёй маці).

Падаецца, на мінулым тыдні для іх рабілі такі кінапаказ пад адкрытым небам, была нейкая добрая меладрама, прыходзілі Марыя, Каця, Марына Золатава, яшчэ некалькі дзяўчат з нашай катэгорыі прафуліку. Былі пасцеленыя маты, далі пледы, гарбата, нават нейкія прысмакі. Дзяўчаты назіралі за зоркамі, сказалі, што гэта было штосьці неверагоднае, на пэўны час можна было забыцца, дзе ты. Усё добра з нашымі дзяўчынамі, адзінае — чакаем іх, канешне, а добрыя навіны даюць надзею.

— У нас там наогул дзве катэгорыі, еўрааптымісты і еўрапесімісты, — жартуе Ларыса Шчыракова, — адны вераць у заканчэнне тэрміну, другія ў памілоўку. Але зараз, думаю, фракцыя еўрааптымістаў вельмі павялічылася. Ёсць усведамленне, што ёсць святло ў канцы тунеля.

***

Бывший политзаключенный Глеб Гладковский рассказал, что Виктор Бабарико работает в ИК-1 Новополоцка «на пекарке, в чистоте, в тепле», и администрация теперь относится к нему мягче.

— Он выглядит загорелым, немного поправился. Все очень надеются, что его тоже помилуют и просто приводят в форму, чтобы выглядел максимально хорошо к этому моменту.

«Люди не будут оставлены один на один с проблемами»

Светлана Тихановская рассказала, что в ближайшее время всем бывшим политузникам будут сделаны документы, чтобы легализовать их в Литве (им выдали на границе временные визы на 15 дней, а вместо паспортов как минимум 10 человекам беларуская сторона вручила листы А4 «для удостоверения личности»). Затем правозащитные центры будут работать по дальнейшим планам каждого экс-политзаключенного.

— Люди не будут оставлены один на один с проблемами, каждый получит помощь и легализацию, — подчеркнула она.

Местонахождение Николая Статкевича на данный момент неизвестно. Офис Светланы Тихановской обратился к американским партнерам с просьбой выяснить эту ситуацию — поскольку очевидно, что на официальный запрос из Литвы беларуские власти вряд ли ответят.

***

«Салідарнасць» спросила у тех, кто отбывал срок в ИК Могилева, знают ли они что-то про обстоятельства смерти Андрея Поднебенного (о его гибели в неволе стало известно на этой неделе, политзаключенного нашли повешенным).

— Мы обсуждали эту тему, пытались выяснить подробности, — рассказал бывший политузник Вячеслав Лазарев. — Те люди, кто с ним были знакомы, говорили, что психологическое состояние у него было вполне хорошее, что он не пошел бы на самоубийство. Были люди, которые находились в ШИЗО в это время — говорили, что как-то все тихо было, замалчивали и пытались скрыть информацию. Однозначно, в коллективе (как я знаю, это был 18 отряд) у него были нормальные отношения, он не был доведен <до крайности>.

***

Яшчэ адно пытанне «Салідарнасці»: мы звярнулі ўвагу, што з паўсотні вызваленых толькі сем жанчын, у іх ліку ўсяго чатыры беларускі. Чаму так, і ці ёсць спадзеў на тое, што ў наступных групах будзе больш беларусак-палітвязынак, многія з якіх маюць праблемы са здароўем і маюць неадкладную патрэбу ў вызваленні?

— На жаль, сярод палітвязняў <у прынцыпе> больш мужчын, — зазначае Ірына Слаўнікава, — але ж сапраўды вельмі крыўдна, і я спадзяюся, што ў наступнай партыі будзе больш жанчын.

— Дзяўчаты нам распавядалі, што 21 жніўня прыязджалі супрацоўнікі ГУБАЗіК і размаўлялі з так званымі «дальнабоямі» — тымі, у каго вялікія тэрміны. І ім нібыта паведамілі, што працэс памилавання працягваецца і яны будуць вызваленыя. Агучваўся тэрмін: месяц, што недзе ў кастрычніку будуць вызваленні. Але ж шукаць логіку ў дзеяннях улады — справа марная, яе там няма.

Святлана Ціханоўская дадала, што беларускія дэмсілы могуць паставіць такое пытанне перад амерыканскімі партнёрамі, але рэч у тым, што да апошняга моманту спіс невядомы нават замежным дыпламатам. То бок, канчатковы спіс складаецца беларускімі ўладамі, «недзе там».

Фотофакт: так выглядят справки на месяц, которые накануне выдали части освобожденным вместо паспортов

Перед началом пресс-конференции в беседах прозвучало: «У некоторых у домашних животных больше документов, чем у этих людей».

«Там много ксендзов. Сильно их гнобят»

Экс-политзаключенный Андрей Крылов попросил обратить внимание на узников, «которые проходят отдельной веткой»:

— Там много ксендзов, и на них ложится очень большая нагрузка. Генрих Околотович, ксёндз из Шумилино, много других… Сильно их гнобят.

***

Блогер Виталий Бондарук рассказал о том, что сотрудники колоний, силовики старались сделать все, чтобы запугать, рассорить между собой даже «желтобирочников», чтобы было легче склонить людей к сотрудничеству:

— Тех, кто слабее, пытаются подкупить: ты «стучишь» на своих друзей или нет? Поэтому во многом солидарность пропадает.

***

— Мне прапанавалі супрацоўніцтва з апераддзелам пасля таго, як напісала памілоўку, — добавила штрих Лариса Щирякова, — але я сказала: не, дайце памерці ўжо ў статусе прыстойнага чалавека. Неяк так спрабавала ўвесь час аджартоўвацца. І яшчэ раз прыязджаў апытваць КДБшнік, спытаўся ад імя сваіх гомельскіх калег, ці не магла б я ім што распавесці. А я што, магу толькі добрае, што ўсе вакол прыстойныя людзі.

Манцэвіч: «Сёння Вячаслаў Арэшка нічога не бачыць. І калі вядзеш яго пад руку ў сталоўку, пытаецца, ці ёсць сонца на небе»

Журналіст Аляксандр Манцэвіч цяпер прадстаўляецца як «у мінулым жыцці выдавец рэгіянальнага тыднёвіка ў Маладзечне».

— Шмат хто з нас застаецца і сёння палітвязнем, таму што мы не можам вярнуцца ў Беларусь, да сваіх сем’яў. І нават калі мы з’язднаемся, у што я веру – мы застанемся вязнямі, гэтага з жыцця не выкрасліш.

Аляксандр звярнуў увагу на стан палітвязня, прафсаюзнага лідара Вячаслава Арэшкі – яны былі «суседзямі па шконках» у ВК-22 у Івацэвічах.

— Калі мяне толькі завезлі і пасялілі на суседнюю шконку — ён яшчэ чытаў. Сёння ён нічога не бачыць, і калі вядзеш яго пад руку ў сталоўку, пытаецца, ці ёсць сонца на небе. Днём яго нехта падвядзе, дапаможа, а ноччу ён устае па сваіх патрэбах і шыбуе доўгім калідорам, спатыкаецца, падае, цячэ кроў… Так адбываецца не аднаразова, і сітуацыя становіцца горш.

Ён піша жонцы лісты пад трафарэтку, якую яна прыслала, яе лісты чытаюць іншыя зняволеныя. Гэта адзін такі лёс, на які я прашу звярнуць увагу ўсіх, хто ў стане дапамагчы. І вы ж разумееце, што Вячаслаў Арэшка не адзіны такі. Ёсць іншыя людзі, якія страцілі і страчваюць там здароўе.

Шчыракова: «У спартзалу нас не пускалі, таму я займалася ў закутку, дзе ўсе палілі»

— Раней мне не падабаўся Дональд Трамп, але цяпер усё змянілася, гэта мой прэзідэнт, — жартуе журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова.

Яна распавяла, наколькі каштоўныя ў няволі любыя звесткі з волі: паведамленні пра грашовы перавод, прадуктовыя перадачкі, шкарпэткі — гэта замілоўвала да слёз і дазваляла адчуць, што беларусы не забываюцца на палітвязняў.

— Што дапамагала выжыць? Многія з нас прачыталі ў турме Франкла, «Сказаць жыццю «так». І мне дапамагаў пошук сэнсаў, што гэта незмарнаваныя часы, спрабавала таксама вучыцца, вывучала псіхалогію, мовы (іспанскую, італьянскую, французскую), хоць гэта ўсё было няпроста, трэба было хітрасцю замаўляць.

Італьянскую, напрыклад, праз жанчыну, якая жыла ў Італіі, прасіла яе даваць словы і выказы. Калі яе вызвалілі, праглядзела гігіену ўсіх дзевак: крэмы, гель-душы, усё, што было па-італьянску напісана. А французскую — проста ўзяла «Вайну і мір» Талстога, Марыя Калеснікава параіла яшчэ Пушкіна «Лісты да жонкі», а Марына Золатава патлумачыла правілы чытання.

У спартзалу нас не пускалі, таму я займалася ў закутку, дзе ўсе палілі. У адным атрадзе прысядала, навучыла народ гуляць у шахматы і нарды. Некаторых нават вучыла чытаць. Арганізавала паэтычную вечарыну. Спявала ва ўсіх месцах, дзе толькі магла. Гэта ўсё да пошуку сэнсаў і што дапамагала выжыць.

Дзядок: «На маіх вачах людзі з’язджалі з глузду»

Блогер Мікола Дзядок падзяліўся першымі ўражаннямі ад вызвалення і асабліва падзякаваў Літве:

— Пасля таго, што адбывалася з намі ў СІЗА КДБ, адкуль прывезлі мяне і яшчэ некаторых таварышаў, быў такі вялікі кантраст. Як толькі перасяклі мяжу, у аўтобус зайшоў чалавек: «Я доктар, можа, каму патрэбная медычная дапамога?».

Я настолькі адвык ад гэтага, калі на працягу 5 год ты адчуваеш толькі здзекі, абразы і кпіны на свой адрас. А тут пачуў чалавека, які пацікавіўся станам і ці патрэбная дапамога. Нам раздалі ваду, крэкеры. Мо, каму падаецца, што гэта дробязь – але для нас гэта не дробяць, паверце.

Зміцер эмацыйна зазначыў, што катаванні і здзекі, пра якія распавялі іншыя вязні – гэта «нават не адна дзясятая»:

Свет проста яшчэ не ўяўляе маштабаў таго, што адбываецца ў Беларусі. Тых парушэнняў правоў чалавека, тых здзекаў, гвалту ўсіх відаў: псіхалагічнага, фізічнага, сексуальнага. Калі я пачну ўсё пералічваць, нам трох прэс-канферэнцый не хопіць.

– Ва ўсіх палітвязняў плюс-мінус адна гісторыя. Я не ведаю гэтую д’ябальскую логіку, як яны вырашаюць, Каго больш ціснуць, каго менш, каго даводзіць да вар’яцтва, каго яшчэ да чагосьці. Асабіста я з 5 год свайго зняволення год правёў у штрафным ізалятары. Калі б людзі з цывілізаванага свету ўбачылі, што такое ШІЗА, яны б падумалі, што гэта сярэднявечча.

…Я прачынаўся ноччу ад таго, што дарослыя мужыкі вылі і клікалі сваю маму, настолькі пакутвалі ў ШІЗА ад холаду. На маіх вачах людзі з’язджалі з глузду, вар’яцелі — не ў пераносным сэнсе, а ў прамым.

Чалавека можна давесці да вар’яцтва ці нават смерці, проста пакінуўшы яго ў адзіночнай камеры. Таму ў мяне вялікая просьба да ўсіх, хто мяне пачуе, да палітычных элітаў. Калі ласка, не спыняйцеся рабіць тое, што вы робіце!

Там знаходзяцца людзі, якія чакаюць вашай дапамогі. Бо ў тэроры, у людажэрскім рэжыме негвалтоўны супраціў не працуе, людзей проста вынішчаюць. Гады, у якія мы зараз жывем, увойдуць у гісторыю як новы 1937 год.

Ярашук: «Думаў, што першую ноч у ШІЗА не перажыву»

Старшыня ліквідаванага беларускімі ўладамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук распавёў, што асабіста зазнаў катаванні ў Шклоўскай калоніі:

— Мы ведаем сёння, які страх пануе ў беларускім грамадстве, але калі мець на ўвазе ўмовы, якія склаліся ў закрытай сферы адбывання пакаранняў – гэта трэба памножыць на 10.

Шклоўскую катавальню ўзначальвае «гаспадар» Карніенка, палкоўнік, які вельмі імкнецца быць генералам – і хутчэй за ўсё, яго ацэняць па заслугах. Мяне проста «адстрэльвалі» на кожным кроку. Яшчэ не адбыўшы каранціна, трапіў у ШІЗА, і думаў, што першую ноч не перажыву. Кожныя 15 хвілін ты мусіш уставаць і адціскацца ад падлогі, іначай замерзнеш.

Але ж я перажыў гэтую ноч у свае 72 года – і ведаў, што больш ужо ніхто, ніяк і ніколі не зможа нада мной узяць верх. Выйшаў, сказаў сам сабе: ды пайшлі вы далёка-далёка – і пачаў спяваць. Якая была рэакцыя? Ды ніякай, поўная цішыня.

З чатырох год няволі я толькі паўгода правёў на «зоне», астатні час у турме. Гэта надзвычай суровае выпрабаванне. Але я зразумеў, што яны баяцца. І ў зоне, і ў турме, і ўчора, калі нас везлі, — я бачыў увесь час толькі маскі, маскі, маскі, ніводнага твару. Хто ж гаспадар у краіне? Яны гаспадары? Чаго ж тады баяцца?

Яны сёння апантаныя страхам, бо ведаюць, рана ці позна за ўсё давядзецца адказваць. У тым ліку за скрадзеныя ў нас пашпарты. Лукашэнка, напэўна, іх узнагародзіць за такую бліскучую «аперацыю», ну, хай надалей працягваюць.

Мы пазбаўленыя грамадства, мы не можам вярнуцца на Беларусь, але я хачу вас запэўніць: мы туды прыйдзем, бо мы сапраўдныя гаспадары нашай краіны.

Фядыніч з гумарам распавёў, як прапанаваў стварыць прафсаюзную арганізацыю сярод зняволеных

Генадзь Фядыніч, лідар прафсаюза РЭП:

— Ніводная ўлада, у тым ліку беларуская, не будзе мець ніякіх перспектыў, калі не будзе мець побач канструктыўную апазіцыю. Падабаецца тое ўладам ці не, але гэты канструктыў павінен гучаць на ўсю краіну. І раней ці пазней трэба прыйсці да тых прапаноў, якія гаворыць меншасць.

Тут і далей – скрыншоты з Youtube-каналаў Святланы Ціханоўскай і «Радыё Свабода»

Што датычыцца мяне — мяне звалі «Фёдаравіч». Мне тое было неяк па барабану, але тыя, хто сядзеў па 15-20 год, сказалі: маўляў, выдатна, каб за паўгады сталі называць па бацьку.

Прафсаюзны лідар з гумарам распавёў, як прапанаваў стварыць прафсаюзную арганізацыю сярод зняволеных, чым нямала напалохаў мясцовага начальніка. А яшчэ ўпершыню ў жыцці пачаў пісаць вершы. Але ж усе перапіскі і дакументы перад дэпартацыяй КДБ забраў.

Слаўнікава: «У тых месцах кожны дзень — гэта выпрабаванне і вялікі стрэс»

— З майго 5-гадовага тэрміну заставалася 8 месяцаў. Але ў тых месцах кожны дзень — гэта выпрабаванне і вялікі стрэс, — зазначыла журналістка Ірына Слаўнікава. — Давайце прыкладаць максімум высілкаў і памятаць, што на жаночай ІК-4 засталіся нашы разумныя, прыгожыя, файныя, неверагодныя жанчыны.

Сярод іх Марыя Калеснікава. Яна такая ж прыгожая, усмешлівая, з чырвонымі вуснамі. Давайце рабіць усё магчымае, каб яна выйшла хутчэй на волю.

Семенов: «Эдуарду Бабарико достаточно тяжело, но он очень держится»

— Мы вчера буквально с рабской галеры попали на бал, — немного растерянно признался экс-политзаключенный Евгений Семенов. Он пробыл в неволе практически 5 лет. Но рассказал не о себе, а об Эдуарде Бабарико, с которым познакомился в колонии:

— Ему достаточно тяжело, но он очень держится. Хотел бы обратиться ко всем, от кого это зависит, чтобы помогли с вопросом о его освобождении.

Кучук рассказал об издевательствах в колонии и встрече с Беляцким

Лидер партии «Зеленых» Дмитрий Кучук признается: неся бчб-розы к российскому посольству в память Алексея Навального, он понимал, что идет «как на Голгофу», но не мог не пойти:

— Потому что в Беларуси нет никаких легальных возможностей для политической деятельности, никакого будущего. Я, наверное, последний <лидер партии>, кто оставался в Беларуси.

Кучук рассказал, в каких условиях содержат заключенных в ИВС: «Метров 6 на 13 человек, люди по три ночи стоят, потому что не хватает места, чтобы лечь на пол, там очень много клопов, очень трудно говорить про какие-то санитарные нормы».

В колонии, рассказал политик, ему присвоили «низкий статус», распустив слухи, что партия поддерживала ЛГБТК-сообщество. А когда он обратился к администрации, дали понять, что ничего делать и защищать не будут, и давление и запугивание продолжились. По словам Кучука, из-за аналогичной ситуации один из узников в соседней камере совершил суицид.

7 месяцев он провел в одиночной камере, четырежды держал голодовку, а после приема таблеток на голодный желудок у него начались галлюцинации. Поддержку он получал от «политических» и небольшой части обычных заключенных, которые в том числе помогали продуктами.

В колонии Кучук виделся с Алесем Беляцким, но поговорить удалось лишь 10 минут. По словам экс-политзаключенного, Беляцкий перенес операцию на ноге.

Спарыш рассказал о состоянии Статкевича и причине, по которой он остался в Беларуси

Активист партии «Народная грамада» Сяргей Спарыш рассказал, что пересекся с Николаем Статкевичем сутки назад в тюрьме КГБ. По его словам, тот в «очень хорошем моральном состоянии», вдохновленный беларусами.

— Мы привыкли, к сожалению, к тому, чтобы не заходить за красные линии. Некоторые даже сразу рисуют для себя розовые и не заходят за них — тогда такая линия очень быстро становится красной. Необходимо, как говорил Николай Статкевич, постоянно расширять пространство свободы. И должен быть моральный пример.

Не может быть нации, в которой нет лидера, находящегося на территории этой страны. Нельсон Мандела не мог быть лидером африканского народа, находясь где-то в эмиграции. Поэтому Николай Статкевич остался в Беларуси.

Он сказал, что в 1990-е годы уже был близок к смерти, и бояться не пристало. Кроме того, он шляхтич из старого рода, который еще с 16 века был в диссидентах. Он советский офицер и один из отцов беларуской армии. Но он очень сильно рискует, потому что его здоровье сильно подорвано.

По словам соратника, у Статкевича серьезная аритмия, отчего иногда ему тяжело ходить, трижды перенес ковид, воспаление легких и даже инфаркт. В одиночной камере политик провел в общей сложности 2 года и 7 месяцев.

Сергей Спарыш призвал  «защитить того человека, который там за всех нас рискует собственной жизнью» и записать совместное обращение от политических сил и общественных организаций с требованием немедленно выполнить договоренности, заключенные с Трампом — Николай Статкевич должен быть освобожден.

Ціханоўская: «Усе вызваленыя павінны мець права: з’ехаць ці застацца»

Святлана Ціханоўская адкрыла прэс-канферэнцыю з удзелам былых палітвязняў, якія былі вызваленыя і выдвараныя з краіны 11 верасня.

— Дзякуй, што вы выстаялі, вытрымалі, — звярнулася яна да вызваленых землякоў.

Лідарка дэмсіл падзякавала Дональду Трампу, Джону Коўлу і Крыстаферу Сміту, падкрэсліўшы іх ролю ў гуманітарным працэсе вызвалення закладнікаў, а таксама ўсім краінам ЕС, якія «прынцыпова і паслядоўна дабіваюцца вызвалення палітвязняў», і асобна – Літве, якая аператыўна прыняла палітвязняў з мяжы (нагадаем, беларусаў дэпартавалі без дакументаў).

— Але давайце называць рэчы сваімі імёнамі: тое, што адбылося ўчора – не вызваленне, а прымусовая дэпартацыя. Мы ўсе перажываем за лёс Мікалая Статкевіча, які адмовіўся выязджаць з Беларусі і меў поўнае на гэта права. Цяпер яго месцазнаходжанне невядомае.

Усе вызваленыя павінны мець права: з’ехаць ці застацца. Учора я размаўляла пра гэта з амерыканскімі партнёрамі.

Мы дабіваемся, каб пры наступных вызваленнях гэта антычалавечная практыка была спыненая. Мы дабіваемся таксама, каб вызваленне суправаджалася спыненнем рэпрэсій. Таму што, на жаль, кожны тыдзень з’яўляюцца новыя палітвязні.

Безумоўна, усе павінны выйсці на волю. Прэзідэнт Трамп назваў мінімальную планку: 1300 палітзняволеных. І мы будзем працаваць з амерыканскай адміністрацыяй і ўсімі нашымі саюзнікамі ў Еўропе, каб вызваленні працягваліся. Гэта першы крок да нацыянальнага дыялогу, які ўсім нам патрэбны.

Геннадий Федынич пришел прихрамывая, с тростью

В пресс-конференции освобожденных и депортированных из Беларуси политзаключенных, которая сейчас проходит в Вильнюсе, участвуют 20 человек. Из них две женщины: Ирина Славникова и Лариса Щирякова.
Геннадий Федынич пришел прихрамывая, с тростью.

Накануне стало известно об освобождении из беларуских тюрем и колоний 52 политзаключенных, среди них 38 беларусов. Практически все они были в тот же день выдворены из страны.

Сегодня в Вильнюсе часть бывших узников и лидерка демократических сил Светлана Тихановская дают совместную пресс-конференцию. «Салідарнасць» рассказывает о самом главном в текстовом формате.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)