Нядаўна ў нас была сустрэча з шэфам польскай міграцыі — і я бачу, што ў гэтай службы ёсць гатоўнасць да патэнцыйных зменаў. То бок, калі сітуацыя ў беларусаў будзе змяняцца, ёсць канкрэтныя дзеянні, гатоўнасць распрацаваць і пашырыць на беларусаў законы, звязаныя з дзеяннем пашпарту альбо з тым, што беларусы страцілі доступ да рынку працы, які мелі да таго, як складалі заяву на міжнародную абарону. Гэта добры сігнал прынамсі да канструктыўнай працы.
«Перадусім трэба выдыхнуць». У Польшчы змяніўся міграцыйны закон — як гэта адаб’ецца на беларусах?
Юрысткі — пра тое, як змянілася стаўленне польскіх і літоўскіх міграцыйных службаў да беларусаў.
У Польшчы змяніўся міграцыйны закон — як гэта адаб’ецца на беларусах? А як змянілася стаўленне да беларусаў у Літве? Гэтыя моманты патлумачылі юрыстка, сузаснавальніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская, і адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

— Перадусім трэба выдыхнуць: закон, прыняты ў Польшчы, не будзе датычыць беларусаў, — адзначыла Ганна Маціеўская ў эфіры Еўрарадыё. — І гэта добрая навіна.
Ёсць толькі маленечкі дысклэймер, ён тычыцца сітуацыі, калі, напрыклад, у складзе ўзброенай групы, якая перасякае мяжу, будуць беларусы — але гэта ўсё ж экстрэмальныя выпадкі. Таму занадтва хвалявацца, на мой погляд, не варта.
У хуткім часе, дадае юрыстка, зменіцца працэдура падачы на эканамічныя віды на жыхарства ў Польшчы — працоўныя, бізнес-візы. У сувязі з большай лічбавізацыяй, лічыць Маціеўская, разгляд такіх заяў будзе больш хуткім — і гэта таксама добрая навіна.
Што да Літвы, гаворыць Марыя Колесава-Гудзіліна, тут падача дакументаў у міграцыйную службу і была электроннай, больш зручнай для замежнікаў, і калі пэўны час таму чакаць адказу даводзілася доўга, то цяпер працэс паскорыўся.
— З цікавага — цяпер пачалі хутчэй выдаваць і рашэнні аб уцякацтве. Бо былі людзі, якія чакалі па году, а год у Літве — гэта насамрэч шмат. У Літве змяніўся Сейм, усё новае — і пайшоў такі працэс, што ўжо 18 дэпутатаў Сейма прагаласавалі супраць падаўжэння абмежаванняў, якія былі накладзеныя на беларусаў у звязцы з расіянамі.
Напрыклад, грамадзянам Расіі забаронена набываць маёмасць — для беларусаў такая магчымасць ёсць, але існуюць пэўныя абмежаванні. Зараз справа ідзе да таго, каб для беларусаў іх не было.
Складанае пытанне, якое застаецца ў Літве, — перспектывы легалізацыі. Таму што ты жывеш там і год, і пяць, а грамадзянства не можаш атрымаць чыста тэхнічна: большасць беларусаў, якія з’ехалі, не могуць адмовіцца ад беларускага грамадзянства, каб атрымаць літоўскае. Магчыма, тут адбудуцца нейкія змены.
Пазітыўным момантам у цяперашніх варунках Марыя Колесава-Гудзіліна называе змяншэнне колькасці «нацбяспечнікаў» — тым, каму адмаўляюць або скасоўваюць візу, від на жыхарства, бо лічаць гэтых людзей пагрозай для нацыянальнай бяспекі Літвы.
— Выглядае так, што да гэтага пачалі ставіцца больш уважліва, — мяркуе адвакатка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное