Лябедзька: Ва Украіне пачалася праца над законапраектам, які зменіць статус беларускіх добраахвотнікаў

Ён павінен вырашыць пытанні — ад грамадзянства да матэрыяльнага забеспячэння.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька распавёў пра вынікі круглага стала, які быў арганізаваны разам з Украінскай прызмай — радай знешняй палітыкі.

— Першае — фіксуем, што істотна змяняецца стаўленне да «еўрабеларусаў» ва Украіне, — кажа Лябедзька. — І гэта бачна па рыторыцы Зяленскага, які гаворыць пра «Жыве Беларусь», пра бяспеку. І гэта адчуваецца на ўсіх узроўнях, бо ў нас падчас дыскусій прысутнічаў і дарадца Офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк, і намеснік міністра па справах ветэранаў, і дэпутаты Вярхоўнай Рады.

Другі пазітыўны вынік, паводле палітыка, — падрыхтоўка праекта закона, які істотна змяняе статус беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

— Будуць вырашаныя ўсе пытанні, пачынаючы ад грамадзянства і заканчваючы матэрыяльным складнікам.

Трэці станоўчы вынік — калі такі трэнд, то наступным крокам будзе змяненне прававой базы, якая рэгулюе прававы стан беларускіх валанцёраў і беларусаў, якія пражываюць ва Украіне, — падсумоўвае Лябедзька.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(10)