Конвейер репрессий. Пятерых жителей Новогрудка осудили по делу «дворовых чатов»

Хроника политического преследования 22 октября.

Пяцёх жыхароў Навагрудку асудзілі да калоніі па «справе дваровых чатаў»

У Гродзенскім абласным судзе 21 кастрычніка агучылі прысуд пяцём палітзняволеным: Таццяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужу і жонцы Аляксандру і Ірыне Лебедзь.

Паводле звестак Вясны, іх прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і прызначылі па 2,5 гады зняволення кожнаму і кожнай, а таксама штрафы памерам 800 базавых велічыняў.

Палітзняволеных затрымалі па «справе дваровых чатаў» год таму. Таксама «Вясне» вядома, што ў Беларусі скончыліся яшчэ два суды па гэтай справе, амаль усе фігуранты былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(2)