Пад Мінскам знайшлі донца гаршка з асабістым гербам полацкага князя Ізяслава
Паводле папярэдняй інфармацыі, знаходка можа быць датаваная канцом X — пачаткам XI стст.

На раскопках непадалёк ад музея «Стары Менск», што ў Азярцы, археолагі і валанцёры знайшлі донца гаршка з асабістым гербам полацкага князя Ізяслава.
Як піша дырэктар музея Глеб Лабадзенка, знаходка датуецца канцом X — пачаткам XI стагоддзяў, аналагаў ёй няма. Ён дадае, што на раскопках і раней знаходзілі керамічныя аскепкі з выявамі герба Ізяслава, але яны былі значна прасцейшыя.

Лабадзенка паведамляе, што знаходка будзе дэманстравацца ў музеі. Ёе месціцца ў Гарадзішчы, што ў некалькіх кіламетрах ад Мінска.

Князь Ізяслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. У канцы X ст. Уладзімір заснаваў горад Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе), куды пасля няўдалага занаху на яго былі адасланыя Рагнеда і Ізяслаў.
Асабістым знакам Ізяслава быў трызуб з крыжападобнай вяршыняй сярэдняга зубца. Гэтая дэталь адрознівала ягоны герб ад герба Уладзіміра Святаслававіча.
Сёння трызубец Ізяслава ўпрыгожвае герб Заслаўя.

Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное