Беларуска Марыя Жодзік заваявала срэбра на чэмпіянаце свету ў Токіа
Беларуская лёгкаатлетка, якая прадстаўляе Польшчу, заваявала срэбраны медаль у скачках у вышыню з асабістым рэкордам 200 см.

Марыя стала адзінай медалісткай з Польшчы на гэтым чэмпіянаце свету, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
«Думаю, што сённяшні срэбраны медаль Марыі Жодзік — ён агульны для нас ўсіх, хто апынуўся ў эміграцыі і быў вымушаны пачаць жыццё з нуля. Бо ў нас адзіны лёс, — напісаў кіраўнік Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін. — Гэта чарговы спартыўны цуд, які даказвае жыццю, што скокнуць вышэй галавы цалкам магчыма!»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное